У Пінску памёр чацвёрты пацярпелы з “Пінскдрэву”
У Пінскай цэнтральнай лякарні памёр чацвёрты пацярпелы ў часе выбуху на фабрыцы “Пінскдрэў”. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік галоўнага лекара Андрэй Навумчык. Выбух і пажар на прадпрыемстве адбыўся 25 кастрычніка а 13.08. Двое работнікаў загінула на месцы. Трэці сканаў у пінскай лякарні меней чым праз суткі. Цяпер у рэанімацыйным аддзяленні ў Пінску застаецца 25-гадовы мужчына, стан якога медыкі ацэньваюць як скрайне цяжкі. У той самай лякарні ў нейрахірургічным аддзяленні ляжыць 55-гадовая жанчына. Сёння яе могуць выпісаць дадому.
У Брэсцкай абласной лякарні знаходзяцца пяць пацярпелых. Гэта мужчыны ва ўзросце ад 23 да 51 года. Іх стан па-ранейшаму цяжкі. Яшчэ 10 пацярпелых ляжаць у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску.
У Брэсцкай абласной лякарні знаходзяцца пяць пацярпелых. Гэта мужчыны ва ўзросце ад 23 да 51 года. Іх стан па-ранейшаму цяжкі. Яшчэ 10 пацярпелых ляжаць у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску.