У Пінску “праваліўся” праект сацыяльнай адаптацыі асуджаных
У Пінску “праваліўся” праект сацыяльнай адаптацыі асуджаных. За сем месяцаў з моманту адкрыцця ў горадзе адмысловага пункта, там пабываў толькі адзін пастаялец, ды і таго зноў пасадзілі за краты. Як паведамляе газета “Вечерний Брест", праект лічыўся перспектыўным. Для былых “зэкаў”, якія не маюць свайго жылля, меркавалася прадстаўляць пакой у рабочым інтэрнаце. І каб яны не звярнулі са шляху выпраўлення, іх працаўладкоўвалі на гарадскіх прадпрыемствах. Варта адзначыць, што пінскі адаптацыйны пункт быў першым на Брэстчыне.
Спецыялісты лічаць, што прычынай няўдачы магло стаць тое, што сацыяльнай адаптацыяй асуджаных займаліся выключна дзяржаўныя служачыя: супрацоўнікі міліцыі і чыноўнікі выканкаму. А ў іншых краінах асноўную ролю ў такіх праектах маюць недзяржаўныя арганізацыі.