У Пінску праз кабельнае ТВ паказвалі порна
Дырэктар пінскай кампаніі кабельнага тэлебачання ААТ “Мир-ТВ” звярнуўся с заявай у міліцыю, паведамляе аддзел інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў. Прычына звароту — нехта распаўсюджваў парнаграфічныя відэафайлы па лакальнай сетцы кабельнага ТВ. Інцыдэнт адбыўся 14 жніўня. Кінапаказ доўжыўся 3 хвіліны. Пінскія міліцыянты ўсё ж знайшлі вінаватага. Гэта быў 20 гадовы мясцовы жыхар, якога раней судзілі за рабаўніцтва. У падазраванага правялі ператрус, канфіскавалі сістэмны блок кампутара і відэафайлы.