У Пінску прыпынілі будаўнічыя працы ў гістарычным прадмесці Карлін

Міністэрства культуры Беларусі выдала прадпісанне часова спыніць будаўнічыя працы ў гістарычным квартале. Гэта рэакцыя на звароты пінскай яўрэйскай грамады і публікацыі ў сродках масавай інфармацыі. Спецыялісты міністэрства правядуць экспертызу праекту новабуду на месцы зруйнаваных будынкаў на адпаведнасць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што месяц таму ў пінскім прадмесці Карлін пачалі руйнаваць будынкі ХІХ-ХХ стагоддзяў для расчысткі пляцоўкі пад інтэрнат Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.