У Пінску студэнты знайшлі "заходнерускі" дыялект

Студэнты трэціх курсаў лінгвістычных  факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (БрДУ) праходзілі дыялектычную практыку ў пінскіх  вёсках. Беларускае Палессе з’яўляецца моўнай скарбніцай, тут перакрыжаваліся беларуская, руская, польская, украінскія мовы, якія ўтвараюць непаўторны палескі дыялект. Каля 10 студэнтаў хадзілі па хатах і размаўлялі з бабулькамі. “Вычаплялі” дзіўныя для іх словы і запісвалі іх на дыктафоны мабілак. Аднак, чамусьці ўпарта сцвярджалі, што вывучаюць «заходнерускі дыялект».

Пэўна, нездарма ўніверсітэт носіць імя расійскага паэта Аляксандра Пушкіна.