У Пінску судзяць прадпрымальніка за абразу старшыні гарвыканкаму
Сёння ў Пінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы
старшыні мясцовай філіі незарэгістраванага аб’яднання прадпрымальнікаў
“Перспектыва” Аляксандра Васільева. Яго абвінавачваюць у знявазе старшыні Пінскага гарвыканкаму Аляксандра Гордзіча.
24 ліпеня ў будынку Пінскага гарвыканкаму быў прызначаны сход гаспадарчага актыву. Васільеў хацеў паведаміць прысутным пра ўціск прадпрымальнікаў на рынках гораду. Але на загад старшыні гарвыканкаму Аляксандра Гордзіча яго нават не дапусцілі ў залю пасяджэння.
На наступны дзень у Пінскі гарвыканкам былі запрошаныя некаторыя прадпрымальнікі, чалавек 15. На сустрэчу прыйшоў і Васільеў, маючы на руках вялікі спіс подпісаў прадпрымальнікаў, якія даручалі яму выступіць перад прысутнымі.
Але і гэтым разам старшыня Гордзіч распарадзіўся, каб Васільева затрымалі міліцыянты. Яго даставілі ў аддзел міліцыі, склалі пратакол, паводле якога ён, нібыта, абражаў Аляксандра Гордзіча.
Як паведамляе Радыё Свабода, Аляксандру Васільеву 39 гадоў. За удзел ў вулічных акцыях апазыцыі ён восем разоў быў пакараны арыштамі і штрафамі.