У Пінску таварыства “Веды” змагаецца з карупцыяй
Брэсцкая абласная і пінская гарадская арганізацыі РГА “Беларускае таварыства “Веды” праводзяць семінары на тэму барацьбы з карупцыяй. У часе семінараў кіраўнікам гаспадарчых структур палескага рэгіёну даводзяць нормы адпаведнага заканадаўства, а потым супрацоўнікі пракуратуры прыводзяць яскравыя прыклады карупцыйных дзеянняў і іх наступствы.