У Пінску ўрачыста адкрыюць дом, у якім будуць жыць спартсмены
Урачыстае адкрыццё новага жылога дома, навасёламі якога стануць пераважна спартсмены, адбудзецца 23 чэрвеня ў Пінску. Як паведамляе "Народная газета", гэта ўжо другі на Брэстчыне дом, узведзены ў межах жыллёвай будаўнічай праграмы Нацыянальнага алімпійскага камітэту.