У Пінску вучацца туркменскія студэнты

Госці з далёкай краіны абралі для навучэння факультэт біятэхналогіяў, на якім вывучаюць сакрэты прамысловай рыбагадоўлі.

Выкладчыкі ПДУ сцвярджаюць, што туркмены сціплыя і добра вучацца. А на радзіму яны ездзяць толькі раз на год, у часе летніх вакацыяў.