У Пінску выкладчык каледжу гандляваў золатам

Выкладчыка педагагічнага каледжу затрымалі ў Пінску. Ён гандляваў залатымі вырабамі.  Усе кольцы і ланцужкі, якія знайшлі пры затрыманым былі без прабірнага кляйма Рэспублікі Беларусь. У выкладчыка забралі 24 залатыя вырабы і 1500 долараў ЗША. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення.