У Пінску з аўтамабіляў масава крадуць колы (Фота)

Амаль штодзень злачынцы ў Пінску здымаюць колы з аўтамабіляў. Зламыснікі дзейнічаюць арганізаванай групай і працуюць вельмі хутка, праз некалькі хвілін аўтамабіль ужо стаіць без колаў на цаглінах.
Не грэбуюць злодзеі і дарагімі аўто. Напрыклад, камплект колаў знятых з AUDI A6 каштуе больш за 1500 долараў.

Супрацоўнікі міліцыі не сумняваюцца, што зловяць злачынцаў. З пачатку бягучага году пінскія міліцыянты затрымалі 4 падобныя групы. Але, як паказвае практыка, да гэтага моманту больш за дзясятак аўтамабіляў застануцца без колаў.