У Пінску запрацуе “кінамабіль”

З наступнага года ў Пінску будзе працаваць “кінамабіль”.  Гарадскі кінатэатр “Перамога” запланаваў штодзённа арганізоўваць выязны кінасеанс. Для гэтага з дапамогай бюджэту ўжо закуплены спецыяльны аўтамабіль і камплект кінаапаратуры. Кінапрагляды будуць ладзіцца ў актавых залах навучальных устаноў горада.

Гарадскія ўлады мяркуюць, што праз прагляды фільмаў на вялікім экране ў навучэнцаў будзе фармавацца культура калектыўнага прагляду і абмеркавання ўбачанага.