У Пінску зноў працуе закрыты пасля эпідэміі дзіцячы садок

Аднавіў працу пінскі дзіцячы садок, дзе была зарэгістраваная ўспышка вострай кішэчнай інфекцыі. Як нагадвае БелаПАН, праца садка была прыпыненая 21 сакавіка. Успышка адбылася з 20 па 26 сакавіка. Было зарэгістравана 103 выпадкі захворванні лёгкай і сярэдняй ступені цяжару - 99 у дзяцей і чатыры ў дарослых. 98 чалавек былі шпіталізаваныя, усе яны ўжо выпісаныя з лякарні.

Крыніцай інфекцыі быў повар садка — бактэрыяносьбіт сальманелы. Дзеці і дарослыя заразіліся праз твараговае суфле, прыгатаванае з парушэннем тэхналогіі.

Загадчыцу садка, старшую медсястру, шэф-повара, повара, а таксама двух інжынераў-тэхнолагаў пінскага гарана звольнілі з працы. Кіраўнікоў гарана і трох работнікаў пінскай санстанцыі прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.