У Пінску з'явілася грэчка, нават са зніжкамі (фота)

Ажыятажны попыт і рост коштаў на грэчневую крупу мала адбіўся на некаторых пінскіх крамах. Напрыклад, у прадуктовай краме “Ветэран” грэчка ёсць, расійскай вытворчасці. Яна нават прадаёцца са зніжкай. Калі раней грэчка каштавала 4220 рублёў за пакунак вагой у 800 грамаў, то цяпер за такі ж пакунак трэба заплаціць 3690 рублёў.