У Полацку праспект Карла Маркса могуць перайменаваць у Францыска Скарыны

У Полацку могуць перайменаваць праспект Карла Маркса ў Францыска Скарыны. З такой прапановай выступіў мэр горада Ўладзімір Тачыла.
Абмяркоўваецца таксама змена назвы вуліцы Энгельса, плануецца вярнуць ёй былую назву Наддзвінская. Калі гэтыя назвы будуць падтрыманы большасцю палачан, новыя шыльды на дамах могуць з’явіцца ўжо напярэдадні Дня горада, які Полацк традыцыйна адзначае ў апошнюю нядзелю траўня, паведамляе “Народная газета”.

Дарэчы, цяперашняя змена назваў вуліц у Полацку не першая. Напрыклад, так ужо з’явілася вуліца Еўфрасінні Полацкай каля знакамітага манастыра. Цікавая і гісторыя вуліцы Леніна—Ніжнепакроўскай. Музей-запаведнік нават прапануе асобную экскурсію па гэтай вуліцы ўздоўж высокага берага Заходняй Дзвіны.