У Полацку страйкуюць работнікі вінаробнага заводу
Паводле папярэдняй інфармацыі, раніцай у пятніцу спыніліся ўсе цэхі заводу.
Як паведамляе мясцовая газета "Хімік", стыхійны страйк пачалі работнікі прадпрыемства, незадаволеныя атрыманымі ўчора разліковымі лісткамі. Па словах рабочых, іх заробкі за месяц не перавышаюць двух мільёнаў рублёў. Гэта абурыла работнікаў.
Кіраўніцтва прадпрыемства абяцае да канца дня пятніцы пералічыць заработную плату работнікам. Гэта паўплывала на страйкоўцаў, і яна пачалі паціху вяртацца да працы.
Нагадаем, што нядаўна каля 30 работнікаў вінзаводу выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і стварылі на прадпрыемстве ячэйку Свабоднага прафсаюзу.