У Польшчы беларус на фуры забіў трох чалавек (фота)

Трагічны выпадак здарыўся ў Польшчы на ўчастку дарогі паміж Чорнай Беласточкай і Саколкай. Легкавік "Хонда" сутыкнуўся з беларускай фурай. Усе тры пасажыры "Хонды" загінулі на месцы, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка.
Як паведамляе сайт ua-reporter.com, "Хонда" ехала па трасе на вялікай хуткасці, калі на сустрэчную паласу руху выехала фура. Пазбегнуць сутыкнення кіроўца легкавіка не змог. Ад удара "Хонду" выкінула з дарогі і яна ўпала на дах. Польская паліцыя затрымала беларускага кіроўцу для высвятлення прычын здарэння.