У Польшчы настала выбарчая ціша

Нашыя суседзі, палякі, у нядзелю абіраюць сабе прэзідэнта, пасля трагічна загінулага Леха Качыньскага.

На пасад прэтэндуюць брат загінулага прэзідэнта Яраслаў Качыньскі, лідэр правай партыі  "Права і справядлівасць", і Браніслаў Камароўскі, кансерватыўны палітык з партыі "Грамадзянская платформа".
Розніца паміж кандыдатамі палягае ў стаўленні да Еўрасаюза (Качыньскі - еўраскептык, Камароўскі прыхільны да ЕС), да штучнага апладнення для бясподнных пар ( Камароўскі абяцае кампенсаваць яго, Качыньскі - пераследаваць як злачынства) і да парытэту жанчын у партыйных выбарчых спісах (Камароўскі - за 35%-ную абавязковую прысутнасць жанчын у партыйных выбарчых спісах, Качынскі - супраць парытэтаў).

Роўныя шанцы выйграць маюць абодва кандыдаты.