У Польшчы ў нядзелю праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары
У Польшчы сёння праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. У галасаванні змогуць узяць удзел больш за 30 мільёнаў чалавек. Паводле звестак сацыялагічных даследаванняў, лідэрамі на выбарах
з’яўляюцца правячая кансерватыўная партыя “Права і справядлівасць” (яе
лідэр Яраслаў Качыньскі) і “Грамадзянская платформа” Дональда Туска.
Мяркуецца, што пяціадсоткавы бар’ер прайдуць левы блок “Левыя і дэмакраты” і найстарэйшая ў краіне Польская сялянская партыя.
Тры ўчасткі для галасавання адкрыліся і ў Беларусі, для палякаў, якія жывуць у нашай краіне. Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар польскай амбасады ў Мінску Моніка Садкоўская, з 6.00 да 20.00 яны працуюць у Генеральных консульствах Польшчы ў Брэсце і Гродне, а таксама ў Мінску.