У Польшчы ўвялі самую суровую ў Еўропе кару для педафілаў

У адпаведнасці з новым законам, ад гэтага часу прымусовую хімічную кастрацыю будуць прымяняць да ўсіх мужчынаў, асуджаных за педафілію і сэксуальны гвалт над блізкімі сваякамі. Закон, ухвалены польскім парламентам у верасні летась, набыў моц 8 чэрвеня, адзначае Onet.pl. Дагэтуль працэдура хімічнай кастрацыі ўжывалася ў шэрагу краін, аднак на добраахвотнай аснове.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прапанаваў зрабіць яе прымусовай пасля таго, як краіну скаланулі гучныя злачынствы супраць дзяцей.

Акрамя таго, былі павялічаныя турэмныя тэрміны для злачынцаў-педафілаў і асобаў, асуджаных за гвалт над сваякамі. Калі раней такія злачынствы караліся турмой на тэрмін ад 2 да 12 гадоў, то цяпер ад 3 да 15. Паводле польскіх палітыкаў, на сёння у краіне дзейнічае самае строгае ў Еўропе заканадаўства ў дачыненні да педафілаў.