У Польшчы затрымалі 6 нелегалаў з Беларусі

Сярод затрыманых на польскай мяжы нелегальных мігрантаў лідзіруюць грамадзяне Ўкраіны. У 2009 годзе былі затрыманыя 308 украінцаў, якія спрабавалі незаконна перабрацца праз польскую мяжу, паведамляе сайт "Подробности".

На другім месцы па затрыманых нелегальных мігрантах грамадзяне Расійскай Федэрацыі – 48 чалавек, на трэцім жыхары Малдовы – 15. Беларусы займаюць чацвёртае месца – 6 чалавек.