У Польшчы злавілі беларуса са скрадзенымі экскаватарамі (фота)
Грамадзяніну Беларусі пагражае да пяці гадоў зняволення.
Беларуса са скрадзенымі экскаватарамі затрымалі ў Польшчы каля мяжы з Беларуссю. Мужчына спрабаваў вывезці ў нашу краіну праз памежны пераход Кузніца — Брузгі два экскаватары 1990 года выпуску. Падчас праверкі высветлілася, што тэхніка раней была скрадзеная, інфармуе прэс-служба Падляскага аддзела памежнай службы Польшчы.
Экскаватары канфіскавалі, іх ацанілі на суму 62 тысячы злотых (амаль 20 тысяч долараў). Беларус быў затрыманы, яго перадалі паліцэйскім у Кузніцы. Мужчыне пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — strazgraniczna.pl