У Польшчы затрыманы аўтобус з беларускімі студэнтамі

У Польшчы затрыманыя на 48 гадзін, да высвятлення абставінаў, 25 грамадзянаў Беларусі. У аўтобусе, у якім ехалі студэнты, польскія паліцыянты знайшлі наркотыкі. Удзельнікі этна-фальклёрнай суполкі Беларускага ўнівесітэта культуры кіраваліся на гастролі ў Францыю. Польскія мытныя службы затрымалі аўтобус з беларусамі на захадзе Польшчы, у 20 кіламетрах ад Познані.

Паводле словаў кіраўніка дэлегацыі, дэкана факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Вячаслава Калацея, аўтобус абшукваўся без прысутнасці пасажыраў. Пасля паліцыянты вынеслі пакецік, нібыта, з амфетамінам. Затрыманых беларусаў даставілі ў Познань, дзе ў іх мусяць зняць адбіткі пальцаў.
 
Польскае радыё для замежжа