У Польшчы злодзей схаваўся ад паліцыі ў лядоўні
У Польшчы злодзей паспрабаваў схавацца ад паліцыі ў лядоўні. Але яму там не хапіла паветра, і ён папросту выпаў пад ногі паліцыянтам. Гэты кур'ёзны выпадак адбыўся ў Вялюньскім раёне Польшчы. Паліцыянты, спрабуючы выканаць рашэнне суду, увайшлі ў кватэру 35-гадовага мужчыны, асуджанага за зладзейства і рабаванне. Аднак дома яны заспелі толькі жонку асуджанага і маленькую дачку. Жанчына сказала, што мужа зараз у кватэры няма.
Паліцыя агледзела кватэру, але мужчыну не знайшлі. Яшчэ крыху — і ў злодзея атрымалася б пазбегнуць прысуду. Але дзверка лядоўні адчынілася, ён выпаў пад ногі паліцыі. Яго неадкладна даставалі ў цёплую камеру, дзе ён правядзе бліжэйшыя два гады.