У праваслаўных хрысціян сёння пачынаецца Вялікі пост
Вялікі пост пачынаецца ў панядзелак у праваслаўных хрысціян. Ён самы строгі і працяглы з чатырох шматдзённых пастоў Праваслаўнай царквы. Вялікі пост устаноўлены ў памяць пра саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні. Як адзначае "Інтэрфакс", самы строгі тыдзень вялікага паста - першы. У панядзелак і аўторак праваслаўная царква рэкамендуе вернікам цалкам устрымлівацца ад ўжывання ежы.