У Празе падпішуць дамову пра размяшчэнне амерыканскай сістэмы ПРА

Чэшска-амерыканская дамова пра размяшчэнне на тэрыторыі Чэхіі амерыканскай сістэмы Проціракетнай абароны (ПРА) будзе падпісаная сёння ў Празе. Яе падпішуць кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцберг і дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.
Радыёлакацыйная станцыя сістэмы ПРА будзе размешчана на палігоне Брды ў 90 кіламетрах на паўднёвы-захад ад Прагі.

Інтэрфакс