У Пружанах улады знеслі помнік ільготам (фота)
Помнік ільготам знеслі ў Пружанах. Ён быў усталяваны 27 студзеня маладымі актывістамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Помнік уяўляў сабой бетонную пліту, на якой актывісты прымацавалі надпісы: “Любім”, “Памятаем”, “Смуткуем”, “Льготы 1975-2007”. Удзельнікі цырымоніі адкрыцця помніка ўшанавалі памяць адмененых ільготаў хвілінай маўчання.
Акцыя была прымеркаваная да 40 дзён з дня ўступлення ў сілу закона аб адмене льготаў. Цяпер на месцы помніка вялізная яма і раскіданыя кветкі.
БелаПАН
Фота: http://www.gazetaby.com