У прыгарадзе Радама паставяць помнік загінулым беларускім лётчыкам
У Малэнчыне, прыгарадзе польскага горада Радама, паставяць помнік беларускім лётчыкам, якія трагічна загінулі на міжнародным авіяшоў. Як перадае БЕЛТА, з такой ініцыятывай выступілі жыхары Малэнчына і арганізатары авіяшоў. Мясцовыя жыхары жадаюць увекавечыць памяць беларускіх афіцэраў. На іх думку, лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта і коштам свайго жыцця выратавалі шматлікія жыцці і сам Малэнчын ад трагедыі.
Нагадаем, што беларускі знішчальнік Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу на авіяшоў у Радаме. Лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.
Нагадаем, што беларускі знішчальнік Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу на авіяшоў у Радаме. Лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.