У Пухавіцкім раёне пакупнік прыйшоў у краму з камянём у руках
Камянём па галаве ўдарылі 27-гадовую прадавачку ў пасёлку Мар'іна Пухавіцкага раёна. Невядомы пакупнік забраў з крамы пляшку гарэлкі, віна, прадукты на суму 25 тысяч рублёў і ўцёк. Як паведамляе тэлеканал СТВ, па прыкметах, названых жанчынай, ужо затрыманы 49-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. Раней ён адбываў пакаранне за наўмыснае знішчэнне маёмасці і ўхіленне ад утрымання дзяцей.