У Рагачоўскім раёне дзяўчынка вучыла плаваць сястру і патанула

У аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна 14-гадовая навучэнка мясцовай гімназіі вучыла плаваць 11-гадовую сястру ў мясцовым штучным вадаёме. Як піша “Гомельская правда”, малодшая дзяўчынка аступілася і звалілася ў яму.

Старэйшая спрабавала выцягнуць яе, але не здолела і пачала клікаць на дапамогу. Пажылы мужчына, які рыбачыў недалёка ад іх, кінуўся ў ваду, але змог уратаваць толькі малодшую.

Цела патанулай дасталі з вады каля 11-й гадзіны вечара. Дзяўчынкі выхоўваліся ў добрай сям’і. У бацькоў было трое дзяцей, усе дочкі.

Фота — nur.kz