У Рагачове ліквідоўвалі ўцечку аміяку (фота)

Да месца аварыі былі накіраваныя падраздзяленні МНС, уключна са службай хімічнай і радыяцыйнай абароны. Прыехалі спецыялісты абласнога ўпраўлення МНС. Высветлілася, што здарэнне адбылося ў выніку абвальвання пліт перакрыцця: быў пашкоджаны трубаправод, з прычыны чаго адбыўся выхад аміяку.



Як паведамляе прэс-служба МНС, машыністы халадзільнай устаноўкі, якія ўваходзяць у склад дзяжурнай змены прадпрыемства, у сродках індывідуальнай абароны перакрылі засаўкі ў сістэме. Выратавальнікі асадзілі воблака аміяку. Дарэчы, з устаноўкі паспела выйсці да 300 кг аміяку.


Фота — mchs.gov.by