У Расіі абмежавалі доступ да серыяла "Гульня прастолаў"
Такое рашэнне прыняў Маскоўскі гарадскі суд у рамках "антыпірацкага" закона па заяве праваўладальнікаў.
З заявай у суд звярнулася таварыства з абмежаванай адказнасцю "А серыял". У выніку суд абавязаў Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый абмежаваць доступ у інтэрнэце да шэрагу серыялаў. У іх лік патрапілі два сезоны "Гульня прастолаў", а таксама серыялы "Падпольная імперыя", "Вежы", "Рым", "Служба навінаў", "Сапраўдная кроў", "Борджыя" ды іншыя. Сайты, на якіх яны размешчаныя без дазволу праваўладальніка, у рашэнні не пазначаныя, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, "антыпірацкі" закон набыў моц у Расіі 1 жніўня. Ён замацоўвае прававыя падставы і вызначае парадак абмежавання доступа да інфармацыйных рэсурсаў, праз якія распаўсюджваюцца кінафільмы з парушэннем выключных правоў. Закон дае права на блакіроўку рэсурса на 15 дзён на падставе рашэння суда яшчэ да падачы фармальнага судовага пазову праваўладальнікам.
Фота — НВО