У Расіі гандлявалі праслухоўваючымі прыстасаваннямі з Беларусі
Праслухоўваючымі прыстасаваннямі з Беларусі гандляваў у Рэспубліцы Бурація Расійскай Федэрацыі былы міліцыянт, прыватны дэтэктыў Аляксандр Цырэнаў. За гэтую супрацьпраўную дзейнасць яго пакаралі 1,5 гадамі пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваўчым тэрмінам два гады. Як паведамляе сайт baikal-media.com, беларускія спецыяльныя тэхнічныя сродкі дэтэктыў рэалізоўваў праз аб'явы ў мясцовых газетах. Адно з праслухоўваючых прыстасаванняў, якое працуе ад стандартнай батарэі на адлегласці трох кіламетраў, ён прадаваў за 200 долараў.
Эксперты ФСБ Расіі зрабілі выснову, што радыёмікрафоны былі вырабленыя не на заводзе, а прыватнікамі ў хатніх умовах. Аднак яны могуць якасна і канспірацыйна здымаць акустычную інфармацыю.
Эксперты ФСБ Расіі зрабілі выснову, што радыёмікрафоны былі вырабленыя не на заводзе, а прыватнікамі ў хатніх умовах. Аднак яны могуць якасна і канспірацыйна здымаць акустычную інфармацыю.