У Расіі грамадзянін Беларусі збіў двух паліцэйскіх

У расійскім горадзе Чабаксары за гвалт да паліцэйскіх асудзілі 24-гадовага мясцовага жыхара, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Як інфармуе сайт pg21.ru, у адной з кавярняў горада хлопец учыніў скандал з персаналам. Пры гэтым ён паводзіў сябе агрэсіўна, гучна і нецэнзурна лаяўся.

Скандаліста забрала паліцыя. Але і ў пастарунку ён працягваў крычаць на паліцэйскіх. Потым малады чалавек паспрабаваў самавольна сысці. Паліцэйскія яго спынілі, тады ён стукнуў рукой па твары двум паліцыянтам, а потым аднаму з іх — каленам у галаву.

Хулігана асудзілі на два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Фота — zim.ru