У Расіі могуць увесці норму праміле для пешаходаў
З такой прапановай выступае Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.
Яно прапануе даць паліцыянтам права правяраць на наяўнасць алкагольнага ап'янення любога грамадзяніна, які здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.
Станам ап'янення, які з'яўляецца абцяжваючай акалічнасцю, будзе лічыцца 0,16 міліграма спірту на літр выдыханага паветра. Такая ж норма мінімальна дапушчальнага алкаголю ў арганізме дзейнічае цяпер у Расіі ў адносінах да кіроўцаў, адзначае lenta.ru.
У МУС пакуль не вызначылі, якія санкцыі будуць пагражаць за адмову ад праходжання агляду. Не выключана, што адмова ад праверкі на алкатэстары таксама будзе лічыцца абцяжваючай акалічнасцю пры абранні пакарання для парушальніка.
Фота — auto.vesti.ru