У Расіі падлічылі мігрантаў з Беларусі — 385 тысяч чалавек

На пачатак снежня 2013 года на тэрыторыі Расіі знаходзіліся больш за 385 тысяч грамадзян Беларусі. З іх — больш за 243 тысячы чалавек — мужчыны. Беларусаў ва ўзросце да 17 гадоў расіяне налічылі каля 33 тысяч чалавек.



Найбольш мігрантаў у Расію прыехалі з Узбекістана — 2 млн 620 тысяч чалавек. На другім месцы знаходзяцца ўкраінцы — 1 млн 610 тысяч. Беларусы займаюць у табліцы 22-е месца.

Фота — bymedia.net