У Расіі праходзіць "Дзень гневу"
20 сакавіка 2010 года ў Расіі праходзіць “Дзень гневу”. Расіяне пратэстуюць супраць высокіх тарыфаў ЖКГ і росту коштаў на прадукты. Першая акцыя пратэсту прайшла ва Ўладзівастоку. Акрамя вышэй згаданых патрабаванняў, удзельнікі “Дня гневу” запатрабавалі паніжэння мытных пошлінаў на імпартныя машыны. Міліцыя налічыла 300 удзельнікаў, апазіцыя заяўляе аб 1,5 тысячах мітынгоўцаў, паведамляе інтэрнэт-часопіс “Рабкор.Ру”.
Акцыю ва Ўладзівастоку спрабавалі сарваць правакатары. Маладых людзей, якія паспрабавалі закідаць плакаты мітынгоўцаў пакетамі з фарбай, затрымалі.
“Дзень гневу” пройдзе таксама ў іншых гарадах. Шмат дзе акцыі няўзгодненыя. На цэнтральных плошчах Калінінграда, Саратава і Краснаярска падчас пратэстаў апазіцыі нечакана адчыняцца харчовыя кірмашы.