У Расіі прапануюць стварыць «карту рускага»
Фонд «Рускія» прапаноўвае прыняць Федэральны Закон «Аб карце рускага для суайчыннікаў, якія пражываюць за межамі Расійскай Федэрацыі». "Карту рускага" прапануецца распаўсюдзіць на рускае насельніцтва краін былога Савецкага Саюза. Адзінае выключэнне — Беларусь, якая, па словах ініцыятараў, знаходзіцца ў саюзных адносінах з Расіяй.
Першымі кандыдатамі на атрыманне "карты рускага" называюцца грамадзяне Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы. "Карта рускага" мусіць даць этнічным рускім з замежжа многія правы нароўні з грамадзянамі Расіі (за выняткам палітычных), адзначае сайт "Брама Крыма".
Атрыманне «Карты рускага» можа быць абумоўленае наступнымі нормамі:
а) валоданне рускай мовай на базавым узроўні;
б) суаднясенне сябе па сваяцтве і (або) у духоўна-культурным плане з рускай нацыяй, схільнасць да рускіх звычаяў і традыцыяў;
в) праваслаўнае веравызнанне або для атэістаў і прадстаўнікоў іншых канфесій – паважлівае стаўленне да праваслаўя і іншых.