У Расіі прызначылі выбары прэзідэнта на 2 сакавіка 2008 года
Сёння Савет Федэрацыі на спецыяльным пазачарговым пасяджэнні прызначыў выбары прэзідэнта Расіі на 2 сакавіка 2008 года.
Рашэнне верхняй палаты парламента набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання ў "Расійскай газеце". Працэдура па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары можа пачацца прыкладна праз пяць дзён пасля публікацыі.
Нагадаем, аб намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ўжо заяўлялі Гары Каспараў, Рыгор Яўлінскі, Генадзь Зюганаў і Уладзімір Жырыноўскі. Падача дакументаў для рэгістрацыі адбудзецца 12 снежня. Завершыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты 16 студзеня 2008 года.
“РИА Новости”