У Расіі сайт забаранілі за інфармацыю пра ананімайзеры
У Расіі ў спіс забароненых сайтаў унеслі рэсурс грамадскай арганізацыі "Раскамсвабода", які займаецца маніторынгам заблакаваных сайтаў і дапамогай ім. Кіраўнік праекта Арцём Казлюк распавёў, што нагодай стала інфармацыя пра ананімайзеры і спосабы абыходу блакаванняў у інтэрнэце.
Падставай стала рашэнне Анапскага суда. У красавіку 2015 года ён прызнаў забароненай інфармацыю пра ананімайзеры ды іншыя спосабы абыходу блакавання ў інтэрнэце, размешчаную на сайце "Раскамсвабоды".
Як інфармуе РБК, цяпер арганізацыя знаходзіцца ў стадыі касацыі па гэтай справе. У яе ёсць некалькі дзён для рашэння, пакуль Раскамнагляд дасць аператарам сувязі ўказанне блакаваць сайт.
Прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампялонскі ў каментары СМІ адзначыў, што рашэнне пра "Раскамсвабодзе" з'яўляецца судовым прэцэдэнтам. Суд палічыў, што такая інфармацыя можа даць карыстальнікам інтэрнэту доступ да экстрэмісцкіх матэрыялаў, растлумачыў ён.
"Раскамсвабода" распаўсюджвае інфармацыю пра заблакаваныя рэсурсы і аказвае ім дапамогу, у тым ліку юрыдычную. У снежні 2015 года юрысты арганізацыі спрабавалі аспрэчыць рашэнне пра "вечнае блакаванне" торэнт-трэкера RuTracker, аднак іх апеляцыя не была прынятая.