У Расіі вызвалілі з рабства дваіх беларусаў
Маладыя людзі паехалі ў Маскву шукаць працу, але там яны трапілі ў рукі невядомых.
Іх усыпілі і ў багажніку рэйсавага аўтобуса прывезлі ў Дагестан. Там беларусы апынуліся на нейкім заводзе. Невядомыя людзі паведамілі, што іх купілі і цяпер яны павінны ім вялікую суму грошай. Вызваленне адбылося дзякуючы актывістам дагестанскага аддзялення руху "Альтэрнатыва".
Вызваленым грамадзянам нашай краіны 19 і 27 гадоў. Вядома, што адзін з іх даўно лічыўся зніклым без вестак, яго шукалі сваякі, інфармуе БелаПАН.
На відэа АНТ — аналагічны выпадак, які здарыўся год таму.
Фота — Fotolia