У Расіі здымаюць мастацкі фільм пра прыгоды беларуса ў Маскве

Фільм пра прыгоды беларуса ў Маскве здымаюць у расійскім горадзе Яраслаўль. Гісторыя яго галоўнага героя тыповая для нашых дзён. Гастарбайтэры з Беларусі прыехалі ў Маскву на заробкі. Адзін з іх вырашыў уладкавацца самастойна і адразу ж патрапляе ў вір здарэнняў, якія ніяк не сканчаюцца.

Рэжысёр фільма Барыс Хлебнікаў кажа, што здымкі фільма, які яшчэ не мае назвы, будуць працягвацца да канца года, а яго прэм’ера прызначаная на восень 2008 года, паведамляе Яраслаўскае тэлебачанне.

Відэа можна паглядзець тут.