У Растоўскай вобласці выявілі чарговы ачаг птушынага грыпу

Чарговы ачаг птушынага грыпу зафіксаваны ў Растоўскай вобласці Расіі. На хутары Северны Цалінскага раёна адбыўся паморак птушак, паведамляе РИА “Новости”. Нагадаем, раней ўспышкі небяспечнай інфекцыі былі зафіксаваныя на птушкафабрыцы ў Растоўскай вобласці, дзе знішчылі больш за 500 птушак.

Наша ніва