У Рэчыцкім раёне выбухам выбіла вокны ў кватэры. Фота
Перад гэтым мужчына самастойна падключыў газавую пліту, якая была адключана ад газаправода за няўплату.
Увечары 22 красавіка ў гарадскім пасёлку Зарэчча Рэчыцкага раёна адбылася ўспышка газу ў адной з кватэр 4-павярховага жылога дома. Як паведамляе прэс-служба МНС, 75-гадовая гаспадыня кватэры знаходзілася ў вёсцы ў дачкі. Яе 49-гадовы сын вырашыў самастойна падключыць газавую пліту, якая была адключана ад газаправода за няўплату. Адбылася ўцечка газу, а неўзабаве і выбух, які выбіў вокны ў кватэры.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Не адбылося і ўзгарання. Мяркуецца, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.


Фота: mchs.gov.by