У Рэчыцкім раёне знайшлі абезгалоўлены труп, галава знікла

Абезгалоўлены труп знайшлі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Ён знаходзіўся ў меліярацыйным канале каля вёскі Сітнякі. Асоба загінулага ўстаноўленая - гэта жыхар Рэчыцы, які знаходзіўся ў вышуку. Пошукі яго галавы вынікаў не далі. Пракуратура вядзе расследаванне.

БелаПАН