У Рэчыцы аўтамабіль збіў 6-гадовую дзяўчынку
Яна перабягала дарогу па-за пешаходным пераходам. Дзіця з траўмамі шпіталізаванае.
У Рэчыцы 6-гадовую дзяўчынку збіў аўтамабіль. Яна перабягала дарогу па-за пешаходным пераходам каля прыпынку "Бальніца" і трапіла пад колы "Фольксвагена Гольфа", якім кіраваў 24-гадовы мужчына. Дзіця атрымала траўмы і было шпіталізаванае ў раённую бальніцу.
БЕЛТА адзначае, што дзяўчынка прыехала ў Рэчыцу з Гомеля з маці на рэйсавым аўтобусе. Яны выйшлі разам, але дзіця, пабачыўшы на іншым баку вуліцы сваякоў, пабегла да іх. Маці, якая пазней выйшла з аўтобуса, знаходзілася за некалькі метраў ад дачкі і не магла яе спыніць.
Фота: Fotolia