У Рэчыцы ў выніку выбуху петарды хлопчык атрымаў цяжкія апёкі

У 12-гадовага хлопчыка пацярпеў твар, вочы. Ён атрымаў апёкі 1-3 ступені. Спачатку яго прывезлі ў рэчыцкую бальніцу, а пасля ў цяжкім стане адправілі ў Гомельскую абласную спецыялізаваную кліічную бальніцу, паведамляе прэс-служба МНС.