У рэйтынгу WTA Азаранка застаецца на 8-м месцы
У першай дзясятцы рэйтынгу WTA за тыдзень зменаў не адбылося. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае восьмую пазіцыю, паведамляе "Прессбол". На першым месцы расіянка Дынара Сафіна, другое і трэцяе месца займаюць, адпаведна, амерыканкі Сэрэна і Вінус Уільямс.