У Рыа-дэ-Жанейра працягваецца знакаміты карнавал (фотарэпартаж)
У Рыа-дэ-Жанейра працягваецца знакаміты карнавал. Мерапрыемства будзе ісці дзевяць дзён. Чакаецца, што на яго завітае 1,5 млн турыстаў.
Карнавал праходзіць у вельмі спякотнае надвор’е, тэмпература паветра дасягае амаль 40 градусаў. Да медыкаў звярнуліся сотні людзей, у якіх узніклі праблемы са здароўем.
Фота: Reuters