У Рызе адбыліся масавыя беспарадкі, затрыманыя 126 чалавек
Падчас масавых беспарадкаў у цэнтры Рыгі былі затрыманыя 126 чалавек. Яшчэ 28 удзельнікаў акцыі пратэсту шпіталізаваныя, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Латвія перажывае наймацнейшы эканамічны спад у ЕС. Урад краіны распрацаваў план стабілізацыі эканомікі, які прадугледжвае скарачэнне выдаткаў усіх дзяржаўных устаноў на 15%, замарожванне заробкаў бюджэтнікам, а таксама павышэнне падаткаў.
Гэта выклікала масавыя акцыі пратэсту ў краіне. Беспарадкі пачаліся ў аўторак увечары каля будынку парламента Латвіі ў цэнтры Рыгі. Людзі закідалі камянямі і бутэлькамі будынак сейма. Людзі патрабавалі роспуску парламента.
Падчас акцый пратэсту былі разгромленыя некалькі крам. Некаторыя паліцыянты атрымалі раненні. У будынку сейма было выбіта шкло.